Мой родны кут
Проигрыш: Gm7 Cm7 D7 Gm7
Вось як цяпер, перада мною
Ўстае куточак той прыгожа,
Крынiчкi вузенькае ложа
I елка ў пары з хваiною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання,
Ў апошнi вечар раставання.
Люблю цябе, мой бераг родны,
Дзе льецца Нёман срэбраводны,
Дубы дзе дружнай чарадою
Стаяць, як пешы, над вадою.
Мой родны кут, як ты мне мiлы!..
Забыць цябе ня маю сiлы!
Забыць цябе ня маю сiлы!